Перапыніць перадачу інфармацыі паміж беларусамі ўлады Беларусі не ў сіле.
У Беларусі ўлады працягваюць мерапрыемствы па ліквідацыі незалежнай медыясферы. Пра перспектывы інфармацыйнага поля Беларусі разважае кіраўнік «Беларускага Радыё Рацыя» Яўген Вапа:
– Усе людзі паміж сабой дзеляцца інфармацыямі. І гэта ўжо ёсць журналістыка. Зразумела, гэта і вялікая адказнасць менавіта на тых недабітых яшчэ медыях, нейкіх тэлеграм-каналах. Бо, аказваецца, стварэнне тэлеграм-каналаў – ужо ёсць пагрозай для той рэчаіснасці. Таму, незалежная журналістыка – гэта кожны з нас.
На думку Яўгена Вапы, улады Беларусі прайгралі інфармацыйную вайну. Калі яны і могуць знішчыць структурныя адзінкі беларускіх СМІ, то перапыніць перадачу інфармацыі паміж самімі беларусамі – улады Беларусі не ў сіле.
Беларуская дыяспара выйшла на акцыю салідарнасці з беларускімі незалежнымі СМІ да будынку Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. Тыя СМІ, якія яшчэ даступныя беларусам абапал беларуска-польскай мяжы, пералічылі ўдзельнікі мітынгу:
Чытаю “Радыё Рацыя” заўсёды, слухаю “Радыё Беласток”, тутбай на тэлеграм і Белсат.
А я чытаю “Зеркало”, чытаю навіны ў тэлеграме, чытаю “Хартыю” і тэлеграм-канал “Нашай Нівы”.
У асноўным усё ў тэлеграме, Белсат, Радыё Свабода, “Ку-Ку”, “Беларусь галаўнога мозга” час ад часу.
Падчас акцыі ўдзельнікі таксама выйшлі на вуліцу Браніцкага. Прадстаўнікі консульства да пратэстоўцаў так і не выйшлі.
***
У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх журналістаў. Удзельнікі пікету выступілі супраць пераследу незалежных медый і іх прадстаўнікоў.
Акцыя салідарнасці пачалася на вуліцы Электрычнай. Пасля мітынг перайшоў да вуліцы Браніцкага. Удзельнікаў віталі мінакі і аўтамабілі. Працаваў свабодны мікрафон. Перад прысутнымі выступіў кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа. Усяго ў акцыі ўзяло ўдзел каля 60 чалавек. Каля 14.20 мясцовага часу акцыя завяршылася.
Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя Фото: Радыё Рацыя