Рэпер Піліп Беспамылковы звярнуўся да баязлівых беларускіх футбалістаў.
Былы футбаліст Юрый Юрчанка, які ў свой час разам з юнацкай зборнай Беларусі перамагаў на мемарыяле Гранаткіна, пасля завяршэння кар’еры шмат часу прысвячае творасці. І многія ўжо чулі пра яго сцэнічны вобраз пад псеўданімам Піліп Беспамылковы. Гэта беларускамоўны спявак, у тэкстах якога хапае гумару і вастрыні, паведамляе «Трыбуна».
Пасля выбараў Юрчанка-Беспамылковы асудзіў беспадстаўную і бесчалавечную жорсткасць сілавікоў Лукашэнкі. А разам са Свабодным аб’яднаннем спартсменаў напрыканцы 2020-га запiсаў бязлiтасны да ўсiх маўчуноў трэк.
Цяпер жа Юрый адрэагаваў на зняволенне журналіста «Трыбуны» Аляксандра Івуліна, якога спачатку пакаралі па надуманых прычынах адміністратыўным арыштам, а пасля яшчэ і распачалі крымінальную справу. Спявак быў уражаны маўклівай рэакцыяй на падзеі вакол Івуліна з боку беларускага футбола, а таму вырашыў сам выказацца. Атрымаўся вось такі дыс.