Выстава адбудзецца 8 кастрычніка ў Еўрапейскім Музеі Сучаснага Мастацтва.
Партрэт легендарнай актывісткі Ніны Багінскай пакажуць на выставе у Барселоне.
- Партрэт гэтай неверагоднай жанчыны вельмі шмат значыць для мяне, гэта выдатна выстаўляць у музеі працу, якая мае такую важнасць, – напісала мастачка Вікторыя Савенкова ў сваім інстаграме з нагоды выставы "FIGURATIVAS Жывапіс і скульптура 2021". Пра гэта паведамляе «Баста».
Выстава адбудзецца 8 кастрычніка ў Еўрапейскім Музеі Сучаснага Мастацтва (Museu Europeu dʼArt Modern) у Барселоне.
Журы абрала працу Вікторыі "NINA", на якім выяўлена легендарная Ніна Багінская.