У вядомага беларускага музыкі сёння дзень нараджэння.
Вядомаму беларускаму музыку і выканаўцу Зміцеру Вайцюшкевічу 20 ліпеня споўнілася 50 гадоў.
Зміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна. У 1978-1986 гадах вучыўся ў школе з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1986-1990 гадах у музычным вучылішчы па класе кларнету ў Лідзе.
Працягнуў навучанне ў Інстытуце культуры (кларнет, 1990-1995) і Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі (вакал, 1993-1995).
Удзельнічаў у гуртах KRIWI і Палац. Зараз лідар і кіраўнік гурту WZ-Orkiestra.
«Хартыя-97» віншуе Зміцера з юбілеем.