Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Павел Севярынец: Па веры вашай і будзе вам, беларусы!

03.08.2021 политика
Павел Севярынец: Па веры вашай і будзе вам, беларусы!

Палітык звярнуўся да суайчыннікаў.

Адзін з лідараў апазіцыі, палітвязень Павел Севярынец звярнуўся да беларускіх хрысціянаў:

— Сёння ўсё залежыць ад Царквы.

Царквы ў шырокім сэнсе – як супольнасці вернікаў Ісуса Хрыста. Бог спытае за гэту зямлю з хрысціянаў. Такім чынам, тое, як паводзіць сябе Царква Беларусі, і ёсць вырашальным.

Па вялікім рахунку, Царква – гэта частка народа, адказная за веру. Без "верым" ня можа быць ані "можам", ані, тым больш, "пераможам". Таму цяпер цяжкае маўчанне Царквы азначае толькі адно: агульнае пачуццё безнадзейнасці.

Слава Госпаду – ёсць "Новае жыццё" і тая частка Касцёлу, якая не баіцца свяціць. Ёсць некалькі іншых зіхоткіх евангельскіх цэркваў і іх кіраўнікоў. Ёсць асобныя праваслаўныя і грэка-каталіцкія святары, пастары і вернікі, што стаяць у праломе за Беларусь.

Ёсць агульная малітва штодня а 21.00 і кругласуткавая эстафетная Няспынная малітва за Беларусь, ёсць малітвы па цэрквах.

Але большая частка Царквы – і праваслаўнай, і каталіцкай, і евангельскай – на жаль, апускае вочы долу і робіць выгляд, што нічога не адбываецца.

Хтосьці баіцца – хаця сказана "ня бойцеся тых, хто забіваюць цела". Хтосьці адшуквае ў Бібліі апірышча для безумоўнага падпарадкавання любому, нават незаконнаму і злачыннаму начальству ў любых абставінах – хаця сказана "Бога трэба слухацца болей, чым чалавекаў", і ад абавязку сведчыць пра праўду, цярпець за яе і заклікаць да міласці ніхто хрысціянаў не вызваляў. Камусьці абыякава, што будзе з іншымі – маўляў, маю льготны білецік на каўчэг, а там хоць патоп – хаця сказана "Хто ня дбае пра сваіх, той выракся веры і горшы за нявернага".

Па веры вашай будзе вам, веруючыя беларусы!

Бог хоча вызвалення нашай зямлі ад беззаконня і зла — падзеі, адкрыцці і цуды летась пераканаўча пра гэта сведчаць.

Калі мы, беларускія хрысціяне, хочам таго ж – тады трэба:

1. Адкрыта, на поўны голас казаць праўду

2. Выкрываць беззаконне і абараняць свой народ ад зла

3. Весці людзей за Ісусам Хрыстом, Які гаворыць па-беларуску

Бог ня будзе рабіць беларускіх хрысціянаў вольнымі, адважнымі і шчаслівымі супраць іх волі. Некаторыя рэчы давядзецца рабіць самім. Менавіта гэта і значыць вера".

"Таму маліце Гаспадара жніва, каб вывеў працаўнікоў на жніво Сваё" (Мацвея 9:38)

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]