Завяршыўся фестываль «Тутака», які сабраў разам беларусаў з Беларусі і Падляшша.
Вядоўца фестывалю Валярына Кустава выказалася пра фэст, паведамляе «Радыё Рацыя».
– Я маю гонар весці першы Фестываль Абуджаных «Тутака», які, па сутнасці, наследуе традыцыі «Басовішча». І сюды прыязджаюць такія самыя апантаныя беларушчынай маладыя беларусы і беларусы ў веку. Гэта фестываль адраджэння нацыі. Фестываль, які з кожным годам будзе мацнець. Фестываль застанецца, а гэтая сітуацыя зменіцца!
На фестывалi гралi гурты NAVIBAND, Alina Pash, «Красная Зелень».