Фотафакт.
У гадавіну прэзідэнцкіх выбараў ва Ўроцлаве адбыўся паўтысячны марш і памятная акцыя, прысвечаная леташнім падзеям, паведамляе «Радыё Рацыя».
Каля паўтысячы беларусаў прайшліся маршам ад рынкавай плошчы да плошчы Вольнасці (Plac Wolności). Падчас акцыі беларусы пранеслі вуліцамі Ўроцлава вялікі бел-чырвона-белы сцяг, ўзгадалі радасныя і прыкрыя моманты апошняга году, і зрабілі хвіліну маўчання ў памяць аб загінулых героях. Падчас акцыі гучалі лозунгі „Жыве Беларусь!”, „Не забудзем, не даруем”, і іншыя.