Вiдэафакт.
Беларусы з усяго свету сабраліся разам, каб заспяваць нацыянальны гімн „Пагоня”.
„У часы, калі многія знаходзяцца за межамі роднай краіны, важна памятаць, што мы — адна сям’я. Дыяспары з усіх краін чарговы раз аб’ядналіся, каб паказаць моц беларускага народа. «Не разбіць. Не спыніць. Не стрымаць» — гэта не проста словы з песні, а наша рэальнасць. У здымках кліпа паўдзельнічалі дыяспары з усяго свету. Памятайма: беларусы — гэта не пра месцазнаходжанне, а пра стан душы”, – распавялі аўтары відэа.
Кліп створаны ў працяг праекта „Спяваем Годна” дзякуючы вольнаму аб’яднанню беларусаў свету „Годна Замежжа”.