На Майдане Незалежнасці, адкрылася фотавыстава «Год супраціву: Як паўстае Беларусь».
У цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасці, адкрылася фотавыстава «Год супраціву: Як паўстае Беларусь», якую супольна арганізавалі Free Belarus Center і Нацыянальны музей Рэвалюцыі Годнасці, паведамляе racyja.com.
Свае фотаздымкі прадставілі чацвёра фотарэпарцёраў — Руслан Серадзюк, Алесь Пілецкі, Дзмітры Марчукоў і Яна Шніпельсон, якія фіксавалі найбольш яскравыя моманты вялікіх акцый у буйных гарадах Беларусі і тых, што адбываліся ў дварах ці невялікіх гарадах па ўсёй краіне.
На адным са стэндаў — белая пляма. На ёй арганізатары выстаўкі прапануюць беларусам, якія ўцяклі ад пераследу ва Украіну, напісаць пра сябе і паведаміць, колькі часу яны ўжо не былі дома, а таксама напісаць свае зычэнні тым, хто застаецца ў Беларусі, і тым, хто ўцёк з радзімы.
Выстава будзе працаваць да 20 жніўня.