Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ірына Халіп: Там няма лібералаў

15.08.2021 политика
Ірына Халіп: Там няма лібералаў

Хто можа параіць Лукашэнку выпускаць палітвязняў – Карпянкоў?

У эфіры “Радыё Рацыя” пабывала журналістка Ірына Халіп.

– На дзяржаўным БТ сёння павінны агучыць спісы асобаў на памілаванне. Ці не здаецца вам, што такім чынам цяперашнія ўлады прызнаюць, што менавіта ўзялі гэтых людзей у закладнікі, а зараз вось памілуюць і нібыта зробяць добры жэст у бок Еўрапейскага Звязу ці можа нават Расеі?

– Нічога новага зараз не адбываецца, улады Беларусі заўсёды бралі закладнікаў. Мы памятаем 2011 год, калі нас усіх, я кажу нас, таму што тады якраз была ў спісе палітвязняў, – нас абменьвалі на крэдыты, на „жратву”, можна так сказаць. Памятаеце, тады якраз адбылося неверагоднае падзенне беларускага рубля, ён стаў ажно ў тры разы таннейшым. І тады ішоў вось такі абмен, такі гандаль людзьмі. Можна прыгадаць Аляксандра Казуліна, якога таксама выпусцілі з турмы пасля перамоваў, пасля гандлю, прасцей кажучы. Такім чынам гандаль людзьмі – гэта бізнес цяперашняй улады. Даўні, стары, з важкімі напрацоўкамі.

– Мінуў ужо год пасля падзей жніўня 2020 года, якія Аляксандр Лукашэнка адзначыў „Большим разговором”. А што сталася, што менавіта зараз распачаўся гэты працэс гандлю беларускімі палітвязнямі? Зноў чакаць абвалу беларускага рубля?

– Зараз няма такой рэзкай дэвальвацыі, зараз яна як быццам бы „паўзе”. Увогуле рубель з кожным днём таннее, паліва наадварот даражэе, таксама даражэюць камуналка, прадукты харчавання. Калі ўсё гэта паступова і марудна, то людзі часам нават не заўважаюць, што яны ўжо менш зарабляюць, але больш змушаны губляць з-за такога падзення рубля. Эканамічная сітуацыя, вядома, становіцца горшай і горшай…

– Але ўся справа ў эканоміцы? Можа гэта і палітыка? Можа гэта хтосці патлумачыў Лукашэнку, што Аляксандр Рыгоравіч, можа варта ўжо нейкім чынам паслабляць гэтыя рэпрэсіі?

– Няўжо вы думаеце, што Лукашэнку нехта можа нешта параіць!? Я зараз узгадваю, як шмат гадоў „Наша Ніва” пісала пра тое, што Макей – гэта такі еўрапейскі вектар. І дзе зараз тая „Наша Ніва”, дзе мае калегі з „Нашай Нівы” – яны зараз за кратамі! Спадзяюся, што больш яны ніколі не будуць сцвярджаць, што нейкі там Макей – ліберал. Няма там лібералаў! Хто можа параіць Лукашэнку выпускаць палітвязняў – Карпянкоў? Не, ніколі! Таму гэта толькі эканоміка і ніякай палітыкі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]