Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

5 фактаў пра самакіраванне ў Гродне часоў ВКЛ

17.08.2021 общество
5 фактаў пра самакіраванне ў Гродне часоў ВКЛ

Гродна адным з першых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага атрымаў права на самакіраванне.

Раней за яго магдэбургскае права атрымалі толькі Вільня і Берасце. Асаблівы юрыдычны статус горада сведчыў пра значную ролю тагачаснага гарадскога насельніцтва ў эканамічным, культурным і палітычным жыцці дзяржавы. 5 фактаў пра магдэбургскі горад Гродна ад hrodna.life.

Горад атрымаў магдэбургскае права ў Дзень святога Бенядзікта

У канцы XV ст. магдэбургскія правы надаваў гарадам Вялікі Князь Літоўскі. Гродна атрымаў права на самакіраванне згодна з прывілеем князя Аляксандра Казіміравіча. Гэта адбылося ў Дзень святога Бенядзікта — 11 ліпеня 1496 года падчас сойма, які адбываўся ў Берштах (сёння вёска ў Шчучынскім раёне — заўв. Hrodna.life). Атрымаўшы магдэбургскае права, Гродна вызваляўся ад гандлёвых пошлін, атрымаў права на пабудову ратушы і меў магчымасць праводзіць кірмаш тройчы ў год. Копія прывілея на наданне гораду магдэбургскага права князем Аляксандрам сёння захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гродне.

Гараджане самі абіралі раду

Згодна з вялікакняскім прывілеем, гораду надавалася войтаўства і ствараўся орган самакіравання — магістрат. Ён выконваў ролю адміністрацыйнай і судовай улады і засядаў у ратушы. Акрамя гэтага, магістрату надавалася права збору падаткаў. Гараджане самі абіралі раду. Яна абіралася з лiку купцоў i заможных майстроў. Узначальвалi раду войт і бурмiстры. Войт выконваў абавязкі старшыні крымінальнага суда. Бурмiстраў было двое — праваслаўны i католiк. Іх мяшчане абiралi з лiку радцаў штогод.

,B>Было дзве ратушы, але ніводная не захавалася

Галоўным сімвалам гарадскога самакіравання была ратуша. У гісторыі горада іх было дзве. Да нашых дзён ніводная не захавалася. Першая была разбурана ў 1660-х гадах ў выніку захопу горада маскоўскімі войскамі. Згодна з гравюрай 1568 года, ратуша была буйным каменным будынкам з вежай, на якой размяшчаўся гадзіннік.

У 1784 годзе на тым жа месцы пабудавалі новую ратушу ў стылі класіцызму. Пасля Другой Сусветнай вайны гэта ратуша не дужа пацярпела. Яе разабралі пазней.

Не ўсе падпарадкоўваліся магістрату

Улада магістрата распаўсюджвалася не на ўвесь горад. Часткі гарадоў, якія знаходзіліся пад уладаю прыватнай асобы альбо царквы ці кляштара не падпарадкоўваліся магістрату і не плацілі падаткаў у гарадскую казну. Такія раёны называліся юрыдыкамі. Урад горада рабіў спробы зменшыць колькасць юрыдык, але выніку гэта не дало.

Святы Губерт, якога шанавалі гродзенцы

Паляванне ў сярэднявечным Гродне лічылася адным з асноўных відаў дзейнасці. Каля горада размяшчаліся паляўнічыя ўгоддзі. Палявалі звычайна на зуброў, тураў, аленяў і дзікоў. Святога Губерта гараджане шанавалі як заступніка паляўнічых, бо па легендзе падчас палявання Губерт убачыў аленя з крыжом паміж рагоў. Менавіта гэты алень размешчаны на гербе Гродна.

Гісторыкі лічаць, што герб быў нададзены гораду каралевай Бонай Сфорца ў 1540 годзе. Першыя пячаткі з выявай аленя святога Губерта датуюцца 1565 годам.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]