Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Спарахнелы аўтарытарызм

17.08.2021 политика
Спарахнелы аўтарытарызм

Сістэма Лукашэнкі зрабілася яшчэ больш няўстойлівай і безабароннай.

Звычайны паслявыбарны алгарытм большасьці папярэдніх прэзідэнцкіх кампаніяў апошнім разам быў зламаны. Прычам зламаны адразу з дзьвух бакоў. Абуджанае грамадзтва ня проста не зьмірылася з відавочным падманам і гвалтам, але і распачало рэальную барацьбу за свё вызваленьне ад аўтарытарнага гнёту. Страціўшая апошнія рэшткі легітымнасьці ўлада ў адказ развязала працяглую і метадычную вайну па падаўленьні ня толькі пратэстнай актыўнасьці, але і па зьнішчэньні стуктураванай грамадзянскай супольнасьці.

Спадзяваньні на тое, што пасля кароткатэрміновых “зачыстак” усё вернецца да звыклага стану рэчаў, як гэта было ў 2006 і ў 2010 гадах , не спраўджваюцца. Трэці сэктар, незалежная журналістыка і палітычная апазыцыя ўжо ня могуць жыць сваім аўтаномным жыцьцём у паралельнай ад аўтарытарнай улады рэчаіснасьці. А нелегітымная ўлада ўжо ня можа дазволіць сабе такой раскошы, як існаваньне нейкіх высп незалежнасьці, бо гэта ва ўмовах адсутнасьці трывалай падтрымкі грамадзтва і працяглага палітычнага крызісу ўспрымаецца як прамая пагроза.

НЕСКАРОНАЕ ГРАМАДЗТВА. Нягледзячы на ўсе жорсткасьці, аўтарытарная улада па вызначэньні ня можа вырашыць галоўную для сябе праблему - вярнуць падтрымку грамадзтва, якая неабходна для ўстойлівага існаваньня. Можна запалохаць асобных людзей і нават нейкія сацыяльныя групы, можна пасадзіць вялікую колькасьць актывістаў ці выпадковых валанцёраў, але нельга зьмяніць грамадзкую сьвядомасьць, якая існуе сама па сабе і якой хоць і можна маніпуляваць, што і рабілася на працягу даволі доўгага часу, але толькі ў межах мажлівага, а не тады, калі ёсьць відавочныя рэчы і ўсе дзеяньні ўладаў праглядаюцца як на далоні.

Але самае галоўнае, што у грамадзтва ёсьць пэўны настрой на тое, каб ў гэтай краіне абавязкова нешта памянялася, як мінімум, прэзыдэнт.

ЗАМКНЁНЫЯ КОЛЫ НЕЛЕГІТЫМНАЙ УЛАДЫ

КОЛА ПЕРШАЕ. УСПАКАЕНЬНЕ ГРАМДЗТВА. Мара вярнуцца да становішча “як раней” відавочна ўжо ня можа ажыцьцявіцца. Так, прайграўшая ўлада магла б паабяцаць паступовае пераразьмеркаваньне і передачу паўнамоцтваў, новыя выбары праз два-тры гады і дасягнуць пэўнага міру з грамадзтвам. Альбо пераключыць грамадзтва на “сыход у побыт”. Але для першага неабходна жаданьне пераадолець палітычны крызіс не за кошт грамадзтва, а з улікам яго інтарэсаў, а для другога патрэбны вялікія грошы. На жаль, ні першага, ні другого рэжым ня мае. Абраная стратэгія па задушэньні актыўнасьці грамадзтва дае свае кароткатэрміновые вынікі, але і выклікае дадатковую напружанасьць, якая ў любы момант можа даць пра сябе ведаць.

КОЛА ДРУГОЕ. ПАЛЯПШЭНЬНЕ АДНОСІНАЎ З ЗАХАДАМ. Жахлівая жорсткасьць у падаўленьні пратэстаў, крымінальны перасьлед па сфабрыкаваных справах, зьнішчэньне структураў грамадзянскай супольнасьці і правакацыі на межах супраць суседзяў зрабілі немажлівымі любыя захады прайграўшай улады па ўцягненьні Захаду ў сваю старую-новую гульню дэкаратыўнай лібералізацыі ў адказ на нейкія саступкі. Тое, што раней з’яўлалася прадметам гандлю, зараз бачыцца мінімальнай перадумовай нейкіх кропкавых палітычных стасункаў. А вялікая колькасьць выціснутых з краіны беларусаў, якія ходзяць з БЧБ-сцягамі пад вокнамі эўрапейскіх парламентаў і ўрадаў, трымае ў тонусе заходніх палітыкаў і іх выбарцаў і не дазваляе забывацца пра “беларускае пытаньне”.

КОЛА ТРЭЦЯЕ. ЛАЯЛЬНАСЬЦЬ ДЗЯРЖАПАРАТУ. Разлом сьвядомасьці дзяржслужачых пакуль ня стаў вострай праблемай і даволі наіўна думаць, што менавіта яны будуць рухуючай сілай пераменаў. Але гэта не азначае, што ад іх нічога не залежыць. Чым больш будзе зацягвацца палітычны крызіс, тым больш зразумелым будзе просты вывад аб тым, што стабільнасьць вернецца не тады, калі будзе пасаджаны апошні пратэстовец ці грамадзкі актывіст, гэта вайна бясконцая, а калі зьсінелыя пальцы адпусьцяць уладу. Адсутнасць бачных перспектываў, акрамя ўсё большага ўцягненьня ў злачынныя дзеяньні, будуць правакаваць напружанасьць у дзяржаўным апараце, асабліва на сярэднім і ніжэйшым узроўнях. А гэта будзе рабіць сістэму яшчэ больш няўстойлівай і безабароннай.

Васіль Палякоў, «Фэйсбук»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]