Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зянон Пазьняк: Тры гады ў сьветлых 90-х была наша воля і сьцяг, і «Пагоня», і вольны народ

25.08.2021 политика
Зянон Пазьняк: Тры гады ў сьветлых 90-х была наша воля і сьцяг, і «Пагоня», і вольны народ

Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склікання павіншаваў беларусаў з 30-мі ўгодкамі Дня Незалежнасці.

Палітык і дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склікання, лідар тагачаснай дэмакратычнай апазіцыі ў парламенце, Зянон Пазьняк павіншаваў суайчыннікаў з 30-мі ўгодкамі Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае «Радыё Рацыя»:

«Сёньня 25 Жнівень, 30 гадоў Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Віншую ўсіх землякоў-беларусаў зь вялікім нацыянальным і будучым дзяржаўным сьвятам!

Тры гады ў сьветлых 90-х была наша воля і школа, і мова, і сьцяг, і гэрб «Пагоня», і вольны народ. Але потым Гасподзь паслаў нам выпрабаваньне злом, каб зразумелі, што трэба ў жыцьці шанаваць. І тое выпрабаваньне спыніцца тады, калі зразумеем.

Дык разумейма хутчэй!

У цяжкі час – гэта сьвята ў нашай душы, найшчасьлівейшы Дзень у жыцьці, каму выпала ўсё перажыць. І цяпер мы бачым – ужо шалее і курчыцца зло, спрабуе ўсіх пакусаць. Гэта знак, што скора сьвітаньне. І нішто не стрымае жыцьцё.

Няхай жыве вольная Беларусь! Слава Айчыне! Слава героям, што памерлі за нашу свабоду! Салют Адраджэньню! Жыве Беларусь!».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]