Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Святаславу Барановічу прад’яўлена абвінавачванне па справе 19 снежня

22.06.2011 политика

Святаславу Барановічу прад’яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Гэта новы, ужо 46-ы фігурант справы па падзеях вечара пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе Радыё Рацыя.

Як паведамляюць праваабаронцы, да канца следства хлопец будзе утрымлівацца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.

Па словах Настассі Лойкі, учора са Святаславам Барановічам здолеў сустрэцца адвакат, аднак пакуль не вядома, ці належыць хлопец да штабу кагосьці з кандыдатаў у прэзідэнты альбо нейкай палітычнай арганізацыі.

- Маладому чалавеку прад’явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 293 “удзел у масавых беспарадках”. На дадзены момант ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вуліцы Валадарскага, і там ён будзе знаходзіцца да суда. Паколькі прад’явілі абвінавачванне сам тэрмін следства працягнулі да верасня. То бок у іх ёсць тры месяцы, каб нешта расследаваць.

Пасля падзеяў Плошчы, па інфармацыі праваабаронцаў, актывіст ужо адсядзеў 10-сутачны арышт, пасля чаго быў вызвалены.

Усяго абвінавачанні па справе аб падзеях 19 снежня былі выстаўленыя 46 чалавекам, пасля чаго сілавыя ведамствы Беларусі заявілі пра заканчэнне расследавання. Разам з тым многія фігуранты справы, уключна з новым– Станіславам Барановічам, якія паходзіць з Вілейкі – працягваюць чакаць працэсаў, якія хутчэй за усё пройдуць увосень.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]