Вясковым хатам надаюць новае жыццё.
Добрую ідэю прыдумалі на Зэльвеншчыне. Вясковым пустуючым хатам надаюць новае жыццё – там ствараюць мясцовыя краязнаўчыя музеі народнага побыту.
Сапраўды, сёння вёскі на Беларусі паміраюць, таму ў кожнай з іх шмат пустуючых дамоў. А каб лепшыя і старыя хаты не пуставалі і іх не закопвалі ў зямлю, як гэта робяць у многіх раёнах Беларусі, вырашылі адкрываць у іх музеі, паведамляе «Радыё Рацыя».
Ужо стварылі хаты-музеі ў вёсках Дзярэчын, Міжэрычы, Холстава, Крамяніца, Ярнева, Варонічы, Бязводнае. І хоць экспанаты ў гэтых музеях амаль аднолькавыя, але яны зацікаваць сучасную моладзь і будучыя пакаленні тым, як жылі беларусы ў вёсках, чым яны займаліся і г.д. А паглядзець там ёсць на што, бо ў кожнай старой хаце засталіся старыя рамкі з фотаздымкамі, кросны, пралкі, сукайлы, вырабы з гліны, чыгункі, абразы, ручнікі, маслобойкі і іншыя хатнія неабходныя рэчы. Вось з іх і ствараюцца хаты-музеі. Першымі наведвальнікамі такіх музеяў будуць школьнікі і настаўнікі, а таксама турысты.
Фота: zelwa.by Фота: zelwa.by Фота: zelwa.by Фота: zelwa.by Фота: zelwa.by