Творца звярнуўся да маладога пакалення мастакоў, каб яны не цураліся палітыкі.
Мастак Алесь Пушкін напісаў ліст пра грамадзянскі выбар
Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале праэкт BY_culture:
"Мастакі Беларусі (асабліва маладыя) цураюцца палітыкі, служаць Прыгажосці і проста абстрактнаму мастацтву, а я ж больш старэйшы, я пасля войска (служыў у Афганістане ў верталётным палку) – перастаў баяцца ўлад. І са студэнцкіх гадоў – актыўны з першага мітынгу Дзяды-88 у Курапатах.
Я заняў акрэсленую пазіцыю, я стаў на пазіцыі Праўды, якой бы цяжкай яна не была… Пакаяння – і новага жыцця без хлусні!