Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі

05.10.2021 политика
Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі

Палітыку спрабавалі дапамагчы выйсці на волю нават хрысціянскія іерархі.

У пятніцу раніцай стала вядома пра смерць у Віцебску таты Паўла Севярынца Канстанціна Паўлавіча, які памёр ад наступстваў кавіду. У суботу ва Унорыцы, што ў Рэчыцкім раёне, на яго радзіме прайшло пахаванне. Паўла Севярынца развітацца з бацькам не адпусцілі, перадае «Наша Ніва».

«Мы разумелі, што Паўла на пахаванне, хутчэй за ўсё, ніхто не адпусціць, але не спрабаваць не маглі, — напісала Вольга Севярынец. — Мы звярнуліся да хрысціянскіх іерархаў, хтосьці адразу ж адгукнуўся і стараўся дапамагчы, хтосьці сказаў, што дапамагчы ня зможа. Я бачыла, што сябры пісалі запыты ў калонію, каб Пашу адпусцілі. Бачыла, што выказваліся дыпламаты. Мы кожнаму вельмі ўдзячныя. Мы зрабілі, што маглі.

Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасць у зняволенага ў калоніі ёсць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны».

«Буду ўдзячная, калі зможаце падтрымаць яго лістамі: 213004, г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, 8, ПК-17, атрад 17. Дзякуем усім за падтрымку. Вельмі сумуем па нашаму Канстанціну Паўлавічу. Вечны яму супакой», — напісала Вольга Севярынец.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года пасля пікета на Камароўцы. Амаль праз год, 25 мая, у Магілёўскім абласным судзе — яго судзілі з шасцю іншымі палітвязнямі — быў прыгавораны да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]