Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусь на 100-гадовых фотаздымках і цяпер

06.10.2021 общество
Беларусь на 100-гадовых фотаздымках і цяпер

Змянілася?

Сёння — роўна 145 гадоў з дня нараджэння беларуска-польскага фотамастака Яна Булгака, бацькі нашай фатаграфіі. Булгак пабываў у розных беларускіх гарадах і глыбінках і заўсёды рабіў там цікавыя кадры — найперш архітэктурныя. Onliner.by паказвае, як у 20-м стагоддзі выглядалі Мір і Нясвіж, Крэва і Навагрудак, Гродна, Пінск і Слонім.

Пачнём, бадай, з любага для турыстаў і беларусаў Гродна. Фарны касцёл, гандаль і, натуральна, Каложа. Глядзім, як яны выглядалі стагоддзе таму.

Пінск — адзін з найпрыгажэйшых і лямпавых гарадоў Беларусі. Вока Яна Булгака таксама не абмінула гэтага ўтульнага мястэчка.

Разам з фотамастаком заглянем і ў старажытны Слонім, горад, які незаслужана не карыстаецца вялікай папулярнасцю ў турыстаў.

Далей пройдземся па найбольш папулярных турыстычных маршрутах. Вядома ж, першымі ў галаву трапляюць Мірскі ды Нясвіжскі палацы.

Далей адпраўляемся туды, «дзе на ўзвышшах наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы».

А непадалёк ад Навагрудка знаходзіцца напаўвымерлая вёсачка Любча, не вельмі багатая на турыстаў, але ж там знаходзіцца чароўны палац.

Яшчэ адзін зруйнаваны палац месціцца ў Крэве. Гледзячы па фотаздымках, там нічога не змянілася дагэтуль, як і ў Навагрудку.

Бліжэй да фінішу нашага віртуальнага падарожжа ў мінулае па Беларусі накіроўваемся ў Друю і разглядваем выдатныя касцёл і царкву ў гэтым пасёлку.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]