Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Стварыць міжнародную працэдуру па разглядзе злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі»

11.10.2021 политика
«Стварыць міжнародную працэдуру па разглядзе злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі»

Чым скончылася канфэрэнцыя ў Нюрнбэргу?

Удзельнікі прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу прынялі дэклярацыю па яе выніках, перадае «Радыё Свабода». На прапанову прадстаўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Ўладзімера Астапенкі дэклярацыя была ўхваленая. Што ў ёй?

- Экспэрты сабралі неабходныя асновы, каб распачаць справу па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі супраць Лукашэнкі

- дзеяньні Лукашэнкі ў выпадку з пасадкай самалёту Ryanair пацярпелыя ад гэтага краіны маюць разглядаць як тэрарыстычныя

- трэба стварыць міжнародную працэдуру па разглядзе злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі ў межах маскоўскага мэханізму АБСЭ

- не разглядаць рэжым Лукашэнкі як легітымны, не прызнаваць Лукашэнку і ягоны ўрад, у іх няма юрыдычных і маральных правоў прадстаўляць інтарэсы беларусаў

- заклікаць дэмакратычныя дзяржавы зрабіць крокі для вырашэньня крызісу ў Беларусі.

«Злачынствы Лукашэнкі пачаліся не ў 2020 годзе, а значна раней. Варта прааналізаваць злачынствы, якія рабіў рэжым яшчэ ў 90-х гадах. Лукашэнка цяпер не законны прэзыдэнт. Варта працягваць нашу барацьбу і выкарыстоўваць усе інструмэнты, каб прызнаць яго за міжнароднага тэрарыста і злачынцу. І ня толькі яго, але і ўсіх прысьпешнікаў», — сказаў Павал Латушка.

Пазбаўлены беларускімі ўладамі ліцэнзіі адвакат Міхаіл Кірылюк, які далучыўся да НАУ, выказаўся, што «няма ніякіх юрыдычных абмежаваньняў, якія перашкодзілі б працаваць гэтаму міжнароднаму мэханізму ўнівэрсальнай юрысдыкцыі».

«Ёсьць падставы для трыбуналу. Каля 800 чалавек прызнаныя палітвязьнямі. Мае суайчыньнікі цяпер у турме, ім адмоўлена ў сьне, ежы, вопратцы, іншых вязьняў зьбіваюць. Наперадзе — шмат працы. Хачу, каб мы выйшлі з гэтай залі не з адчуваньнем, што зрабілі ўсё, што маглі, а што яшчэ шмат трэба зрабіць, каб вярнуць закон і справядлівасьць у Беларусі. Мы ня можам апускаць рукі», — заклікаў Кірылюк.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]