Вынікі апытання пікантныя.
На днях праект «Дасье Чарнова» зліў у сеціва даныя апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦВГД) для Міністэрства замежных спраў Расіі, пiша «Наша Нiва».
Вынікі яго пікантныя: згодна з апытанкай, напрыклад, беларусы лепш за ўсё ставяцца да Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай, а вось у Лукашэнкі там вялікі антырэйтынг: 55% рэспандэнтаў ставяцца да яго персоны адмоўна (а 59% апытаных увогуле падтрымліваюць яго адхіленне ад улады).

Далей — яшчэ цікавей. 65% беларусаў марыць, каб сённяшнія ўлады пачалі перамовы з апазіцыяй.
Большая частка апытаных таксама выступае за пераход да парламенцкай рэспублікі і пры гэтым — супраць аб’яднання Беларусі і Расіі ў адзіную дзяржаву.
76% суайчыннікаў хацелася б бачыць рашучыя рэформы ў галіне эканомікі, а 66% — з'яўлення новых палітычных партый.

Рэспандэнты выказалі адназначнае «не» блакіроўцы незалежных медыя і арыштам журналістаў, а таксама асуджэнню Віктара Бабарыкі на 14 год калоніі.

Лепш за ўсё, згодна з апытаннем сімпатый да дзяржаў і арганізацый, беларусы ставяцца да Украіны. Расія ў рэйтынгу прыязнасці падзяляе другое месца з Польшчай. Амаль адразу пасля іх ідуць ЕС, Літва і толькі потым Кітай.

Што тычыцца замежных палітыкаў, то найбольшая сімпатыя ў апытаных — да Ангелы Меркель, а горшы рэйтынг — у прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Першапачаткова да дадзеных зліваў некаторыя паставіліся як да фэйкавых, але ВЦІОМ не абвергнуў іх наяўнасць. Гэта афіцыйна кажа, што апытанне сапраўды мела месца.
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО