Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Баркоўскі: Міграцыйны крызіс – мажлівы пачатак штучнага рэгіянальнага канфлікту на землях Беларусі, Польшчы і Украіны

08.11.2021 политика
Баркоўскі: Міграцыйны крызіс – мажлівы пачатак штучнага рэгіянальнага канфлікту на землях Беларусі, Польшчы і Украіны

Рэжым правакуе вайсковыя дзеянні.

На фоне сітуацыі, калі калона з тысячы мігрантаў рушыла ў бок мяжы з Польшчай з боку Беларусі, лагічна ўзнікае наступнае пытанне. Што мусіць прыкрыць гэтае штучнае нарашчэнне памежнага канфлікту? Паглынання Расеяй Беларусі? Ці нешта іншае? Карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – кандыдатам філасофскіх навук, каардынатарам супольнасці «Беларуская філасофская прастора» Паўлам Баркоўскім пра тое, каму спатрэбіўся міграцыйны крызіс, як на гэтым фоне пачуваецца беларускае грамадства, і ці зможа Беларусь захаваць сваю незалежнасць бліжэйшым часам.

– Натоўп тысячы мігрантаў рухаўся ў бок польскай мяжы з боку Беларусі, іх канваявалі нейкія ўзброеныя людзі, нарастае гібрыдная вайна. З вашага пункту гледжання вось гэты гвалт над беларусктім грамадствам і гвалт у дачыненні да суседзяў з боку беларускага грамадства адкуль узяўся і ёсць гарантыі таго, што ён знікне, калі наступіць новая ўладная хваля і прыйдзе новы прэзідэнт?

– Відавочна, што тыя рэпрэсіі, гвалт і тыя гібрыдныя атакі, якія мы назіраем з дапамогай мігрантаў, гэта ўсё вынікае з аднаго і таго ж кораня. Фактычна ўлады, якія разумеюць, што яны цалкам страцілі легітымнасць унутры краіны, звонку спрабуюць рабіць тое, што ў прынцыпе робіць любы дыктатарскі рэжым рана ці позна. Ён правакуе нейкія вайсковыя дзеянні, каб пад хваляй вайсковага канфлікту спісаць усе свае паразы ў адну нейкую перамогу, як ім гэта падаецца. Адпаведна сітуацыя выглядае вельмі небяспечна як для Беларусі, так і для суседзяў. Тут выключна персанальная сітуацыя, звязаная з сітуацыяй менавіта сённяшняга рэжыму. Яна, канешне, штучна падаграваецца гульцамі з Усходу, але ў дадзеным выпадку, на мой погляд, супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі, якая заўсёды якраз выступала пасярэднікам паміж Усходам і Захадам. Не ў яе інтарэсах правакаваць суседзяў на нейкія вялікія канфлікты. Таму я ўпэўнены, калі адбудзецца ўсё ж такі змена ўладаў, калі ў Беларусі мы дачакаемся свабодных дэмакратычных выбараў, то я не бачу той палітычнай сілы, якая б магла працягнуць цяперашнюю палітыку ўладаў.

– Як бы вы ацанілі палітычную сілу самога беларускага грамадства зараз, таму што з 1 лістапада быў абвешчаны агульнанацыянальны страйк? Але ці можам мы казаць пра нейкія першыя вынікі, ці ён атрымаўся, ці ўсё ідзе даволі лагічна, бо грамадства зараз так склалася?

– Цяпер у Беларусі рабіць якую-небудзь актыўнасць вельмі цяжка і небяспечна. Небяспечна таму, што рэпрэсіўная палітыка ўладаў вельмі высокая. Пры гэтым, што датычыцца менавіта страйку, ён адбываецца ва ўмовах, калі і так вялікая частка беларусаў вымушаная сядзець дома праз хваробы, хтосьці хварэе на каронавірус і сезонныя хваробы. Вялікая частка людзей таксама была звольненая і працягваюцца палітычна-матываваныя звальненні з прадпрыемстваў. І частка людзей самазанятыя, якія таксама могуць сабе дазволіць сядзець дома, каб паменшыць пагрозу жыццю. У гэтым сэнсе страйк – гэта, можна сказаць, што атрымаўся такі сінтэтычны рух сёння. Гэты рух супраць распаўсюджвання каронавірусу, гэта і рух за палітычныя правы і свабоды, і гэта рух цяпер ужо і за незалежнасць, бо арганізатары страйку лічаць, што ёсць таму вялікая пагроза з боку ўсходняга суседа. Таму ў прынцыпе фармат сядзення дома не медыйны, ён не дазваляе нам адэкватна ацаніць колькі людзей канкрэтна далучыліся да страйку, а хто проста знаходзіцца па вымушаных абставінах. Але агулам відавочна, што сітуацыя вельмі напружаная, і шмат у якіх галінах эканомікі ўжо відавочны недахоп рабочых рук. Гэта і медыцына, і транспарт, і прамысловыя прадпрыемствы. Проста гэта яшчэ не настолькі злілася ў нейкі агульны ком.

– Калі дапусціць сітуацыю, што будзе вось такі крызіс працоўных месцаў, то як спрацуе рэжым Беларусі, як ён спрацуе ў такой сітуацыі?

– Ёсць розныя варыянты. Рэжым можа проста распрадаваць свае актывы, не чакаючы наступстваў санкцый і нейкіх вялікіх абурэнняў у рабочых масах. З іншага боку – гэта, канешне, тактыка, якая нясе часовы поспех, але фактычна вымывае з рук рэжыму ўсе козыры наконт валодання асноўнымі галінамі вытворчасці. Іншая з’ява, што, канешне, будуць людзі, якія будуць хадзіць на працу і працаваць пры любых умовах. Мы гэта назіралі на пачатку 90-х, калі людзям не плацілі заробкі, але яны хадзілі на свае прадпрыемствы. Да пары да часу рэжым будзе карыстацца вось гэтым актывам, але калі адбудзецца сітуацыя нарастання санкцыйнага ціску, калі пагоршыцца сітуацыя з працоўнай міграцыяй, якая зараз адбываецца, бо шмат хто з беларусаў з’язджае за мяжу ці пераходзіць на самазанятасць, я не выключаю, што адбудзецца нейкі вялікі эканамічны калапс, калі, што б не рабіла ўлада, ёй не ўдасца ў гэтых умовах неяк даць рады эканамічнаму жыццю. Гэта будзе вяртанне нават не ў 90-я, гэта будзе такі вось калапс, які мы часткова можам назіраць у такіх рэгіёнах як Абхазія. Паўднёвая Асеція і г.д.

– А як вам падаецца, беларусы сустрэнуць нармальна гасцей з Масквы, ці гэта выльецца ў новую рэвалюцыю.

– Цяжка сказаць, бо людзі ўжо вельмі стомленыя, дэмаралізаваныя. Калі мы пачалі нашу размову з гэтага натоўпу мігрантаў і гібрыдных войнаў, вельмі незразумела, як будзе развівацца агулам сітуацыя. Я не ўпэўнены, што мы можам не стаць сведкамі нейкага рэгіянальнага канфлікту з уцягненнем Украіны, той жа Польшчы, а праз гэта і народаў іншых краін НАТА. Таму тут вельмі цяжка казаць, што адбудзецца. Відавочна, што ў любым выпадку нейкая частка беларусаў не змірыцца з паглынаннем, калі такое адбудзецца, і гэта будуць нейкія, няхай партызанскія, але спробы адстаяць

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]