Фотафакт.
Ілюстрацыі, якія палiтвязень Павал Севярынец рабіў для свайго сына за кратамі, выйшлі наборам паштовак.
Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» ягоная жонка і ўладальніца інтэрнэт-крамы «Кропля» Вольга Севярынец.
У наборы 10 каляровых рысункаў з храмамі ў Будславе, Відзах, Вілейцы, Гервятах, Горадні, Магілёве, Менску, Мураванцы, Паставах і Полацку і з цытатамі зь лістоў Паўла Севярынца.