Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Мікалай Статкевіч: Усё гэта хутка павінна завершыцца

22.11.2021 политика
Мікалай Статкевіч: Усё гэта хутка павінна завершыцца

Пазітыўныя прагнозы лідара беларускай апазіцыі.

Судовы працэс над Міколам Статкевічам, Сяргеям Ціханоўскім, Ігарам Лосікам і яшчэ некалькім палітычнымі актывістамі і блогерамі ідзе да завяршэння. Пра гэты зачынены ад грамадскасці суд з Госцем Рацыі, жонкай палітзняволенага Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч, паразмаўляў журналіст.

– Спачатку, канешне, пра Мікалая Віктаравіча, над якім адбываецца суд, і над іншымі ўдзельнікамі гэтага працэсу. На якім стадыі зараз працэс?

– Гэты працэс на тэрыторыі СІЗА ўжо цягнецца практычна пяць месяцаў, судзяць закрытым судом. Адвакаты знаходзяцца пад падпіскай ад неразгалошванні, што цалкам выключае асноўныя прынцыпы ажыццяўлення правасуддзя, якія задэкляраваны ў нашым заканадаўстве. Найперш гэта спаборніцтва бакоў. Адзін бок можа здымаць фільмы яшчэ да таго як прад’яўлена абвінавачванне і публічна дэманстраваць іх. Другі бок не можа сказаць нават сваякам на якой стадыі ідзе працэс. Але на сённяшні дзень, гледзячы як адбываецца сама працэдура, то верагодна завяршаюцца спрэчкі бакоў, і наступным этапам працэса павінна быць вынясенне прысуду. Калі гэта адбудзецца, дзе гэта адбудзецца, я нічога пракаментаваць не магу, бо не ведаю. Адзінае, што ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам, нават у выпадку калі суд адбываецца ў закрытым рэжыме, вымагае вынясенне рэзулятыўнай часткі прысуду публічна. Таму я вельмі спадзяюся, што хаця б гэтая норма заканадаўства не будзе парушана. Так што чакаем. Я спадзяюся, што пра дату вынясення прысуду нас паставяць у вядомасць. Хаця не выключаю любага развіцця падзей. Вось такая сітуацыя. Усё, што я ведаю – гэта з лістоў Мікалая. Ну а паколькі ён у гэтым працэсе не ўдзельнічае, то мая інфармацыя абсалютна абмежаваная. Але яшчэ раз адзначу, што ўжо пяць месяцаў без перапынку цягнецца гэты, так званы, суд.

– І вы Міколу Віктаравіча не бачылі з моманту затрымання? Тады гэта ўжо больш года.

– Па-першае, ужо паўтара гады. Адзін раз я яго бачыла за месяц да пачатку суда, пасля таго як іх этапавалі з Жодзіна ў Гомель. Адно спатканне нам было прадстаўлена. На сённяшні дзень ужо прайшло паўгода, як я яго не бачыла. За паўтара гады – адзін раз.

– У апошніх лістах які ў яго быў настрой?

– Я думаю, што гэта лішняе пытанне, бо цяжка ўявіць, што Мікалай можа паводзіць сябе як чалавек, які расчараваўся, альбо які страціў упэўненасць. Не, наадварот. Ён вельмі падтрымлівае мяне. Вельмі падтрымлівае людзей, якія на волі. І ён бясконца аналізуе сітуацыю. Я ўвогуле здзіўляюся, як пры абмежаваным доступе да інфармацыі ён робіць такія глыбокія высновы. І яго высновы нязменна пазітыўныя, што ўсё гэта дастаткова хутка павінна завершыцца.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]