40 год таму камуністычныя ўлады Польшчы увялі вайсковае становішча.
Роўна сорак год таму 13 снежня 1981 года камуністычныя ўлады Польшчы на чале з генералам Войцехам Ярузельскім увялі ў Польшчы вайсковае становішча. У адзін дзень па ўсёй Польшчы была адключана тэлефоная сувязь, на вуліцах з'явіліся танкі і вайскоўцы. Хапаючыся сінімі пальцамі за ўладу камуністы-вайскоўцы разграмілі прафсаюз "Салідарнасць", а яго лідары ў тым ліку і легендарны Лех Валенса былі арыштаваныя.
На Польшчу абрынулася цемра, тысячы людзей былі кінутыя за краты, дзесяткі людзей забітыя пры падаўленьні стачак і акцый пратэста.
Знаёмая карціна: зараз у Беларусі адбываецца амаль тое ж самае. Сорак год таму польскі народ выстаяў, не скарыўся і працягнуў барацьбу. Ужо праз два гады структуры "Салідарнасці" былі адноўленыя і барацьба разгарэлася з новай сілай. На канчатковую перамогу над камуністычным рэжымам палякам спатрэбілася 7 год упартай штодзённай барацьбы: стачкі, дэманстрацыі, акцыі салідарнасці з палітзняволенымі. Польскіх камуністаў не выратавала нават дапамога СССР. Народ здабыў свабоду і першым скінуў з сябе камуністычнае ярмо.
Я ўпэунены, гісторыя заўсёды паўтараецца. І на тое, што ў Польшчы сапатрэбілася 7 год Беларусі спатрэбіцца 7 месяцаў. Мы, беларусы, павінны працягваць барацьбу і не здавацца! Тым больш, нам у гэтым дапамагае ўвесь цывілізаваны Свет. Рэцэпт перамогі вядомы: стачкі, мірныя пратэсты і салідарнасць! І тады акупацыйнай уладзе Лукашэнкі не дапаможа ні АМАП, ні вайскоўцы, ні усходні дыктатар. Закасваем рукавы і за працу! Жыве Беларусь!
Андрэй Шарэнда, Facebook