Паэт Някляеў – пра нашчадка старажытнай шляхты, афіцэра і рыцара Статкевіча.
Беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў пракаментаваў незаконны вырак Мікалаю Статкевічу і яго паплечнікам:
— Мікола Статкевіч… Гэта даўно ўжо не проста імя – сімвал змагання.
Ён з вядомага, слаўнага роду старажытнай беларускай шляхты, афіцэр, рыцар, які ні ў чым і ніколі не паступіўся кодэксам гонару і годнасці, верны сын Беларусі, гатовы ахвяраваць дзеля Айчыны асабістай свабодай, жыццём, чалавек неверагоднай моцы характару і мужнасці, чыстага сумлення… – і за ўсё гэта яго на 14 гадоў у турму!
І гэта пасля 8 гадоў, якія ён ужо адбыў за кратамі! І калі гэта не помста за нязломнасць, за мужнасць, за гонар і годнасць, тады што гэта такое?..
Цябе не зламалі! Твой дух на муку не змалолі!
Праз Плошчу, праз краты ты крочыш дарогай да Волі!
Па гэтай дарозе гісторыі коціцца кола…
І прыйдзе твой час – і твая перамога, Мікола!