Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Народ прайшоў вялікі эвалюцыйны шлях»

17.12.2021 политика
«Народ прайшоў вялікі эвалюцыйны шлях»

Вынікі 2021 году непарыўна звязаныя з падзеямі пераломнага, 2020-га.

Госць «Радыё Рацыі» беларускі літаратар і журналіст Севярын Квяткоўскі падзеліцца сваімі разважаннямі пра жыццё краіны апошняга часу і стан беларускага грамадства.

- Якая першая асацыяцыя з гэтым годам у вас асабіста?

– Усё адбывалася ў гэтым годзе так, як прагназавалася ў канцы 2020-га года многімі аналітыкамі, назіральнікамі, каментатарамі грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі. Пастаянныя рэпрэсіі, але якія я б назваў млява цякучымі. То бок на ўзровень Сталіна-Гітлера яны выйсці не наважваюцца, але кожны тыдзень каго-небудзь церабяць.

- Нават кожны дзень можна сказаць.

– Ну церабяць кожны дзень, кагосьці затрымліваюць, садзяць рэгулярна. Таксама прадказвалася, што будуць нейкія нечаканыя падзеі, якія прагназаваць немагчыма, але яны будуць вынікам дзёрганняў уладаў, то бок непаслядоўнасці, эмацыйнасці – гэта пасадка самалёта ў першую чаргу. Якая нарэшце патлумачыла Заходняй Еўропе, што тут адбываецца. Гэты штучны мігранцкі крызіс канешне гэта не проста стрэл сабе ў нагу, гэта стрэл чэргамі з кулямёта сабе па нагах. Канешне гэта масавы выезд беларусаў, гэта прадказвалася ў прынцыпе. Людзі, якія аналізавалі сітуацыю.

У верасні мінулага году яны разумелі, што мірныя акцыі вельмі важныя, але яны да фізічнай змены ўлады не прывядуць, што ўлада будзе помсціць і людзі будуць выязджаць. Я паездзіў трохі, камунікаваў з беларусамі ў Польшчы, ва Украіне ў двух гарадах – Кіеў і Адэса, і ў Грузіі камунікаваў у Батумі. Бачна, што ўсё гэта толькі наладжваецца, але гэта не тая эміграцыя, што была раней, калі беларусы распушчаліся ў грамадствах, у якія яны прыбывалі. Тут відавочна людзі камунікуюць, дапамагаюць адзін аднаму.

Вось гэтыя нейронныя сеткі, якія пачалі ўтварацца ў 2020 годзе ў Тэлеграме, пасля жыўцом у дварах гарадоў, яны цяпер у прынцыпе перасяліліся за мяжу. Я маю такі сціплы аптымізм наконт таго, што гэтая хваля эміграцыі будзе карысная не толькі сабе, але і краіне, патэнцыйна краіне на будучыню. Яшчэ вельмі радасна, што не так шмат з’ехала, як казалі. Кажуць пра некалькі соцень тысяч. Я лічу, што для 9,5-мільённай краіны гэта нармальна.

Плюс яшчэ казалі, што ўсе хто з’язджаюць, яны пад пераследам – не. Я думаю, што пад пераследам літаральна працэнтаў пяць, максімум дзесяць. Астатнія проста з’язджаюць таму, што на бліжэйшую перспектыву яны не бачаць для сябе нічога карыснага, гэта такая псіхалагічна-эканамічная эміграцыя. Што яшчэ з галоўных вынікаў. Першае, скажам так, не адбылося разгрому масмедыя, то бок зніклі некаторыя жанры, кшталту рэпартаж, стрым, так, яны зніклі. Але вушы і вочы ў медыя засталіся, аналітыкі асноўныя хоць і з’ехалі, але працуюць у звычайным рэжыме. Судзячы па некаторых калегах з медыя, калі сутыкаўся з імі за мяжой, то ў мяне адчуванне было, што для іх нічога асабліва не змянілася.

- Але ўскладніліся ўмовы працы.

– Ну ўскладніліся, прабачце, хто як успрымае сітуацыю. Я адразу сказаў, што гэта вайна супраць грамадзян. Адпаведна канешне падчас вайны ўсё ўскладняецца. Хтосьці пісаў, казаў: „Ну калі гэта ўсё скончыцца?”. Не скончыцца яно так проста, гэта ўжо відавочна. Хаця ў мяне ўсё роўна ёсць асцярожны аптымізм наконт таго, колькі гэта будзе працягвацца.

Для адных гэты год цэлая вечнасць. Паколькі я ў тэме з 1988 года, калі мне было 15-ць гадоў і я патрапіў на свой першы антыкамуністычны мітынг за незалежнасць. То бок я ў тэм чвэрць стагоддзя і я разумею, што беларускі народ прайшоў вялікі эвалюцыйны шлях ад народу да грамадзянскай супольнасці.

Народ для мяне гэта такое слова насамрэч не вельмі сучаснае, штосьці з 19-га стагоддзя. Грамадзяне, грамадзянская супольнасць, фармаванне нацыі практычна адбылося.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]