Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Купалаўцы» падрыхтавалі аўдыяспектакль на беларускай мове па рамане Оруэла «1984»

18.12.2021 политика
«Купалаўцы» падрыхтавалі аўдыяспектакль на беларускай мове па рамане Оруэла «1984»

Выканаўцы лічаць, што прадстаўляюць «сапраўды эпічны праект».

«У дзевяностыя я ўпершыню сутыкнуўся з раманам Джорджа Оруэла «1984». Менавіта па-беларуску. Тады я з палёгкаю ўспрымаў гэта як мажлівую, але не ўмацаваную ў правах мінуўшчыну. Апошнія некалькі гадоў, яшчэ да 2020-га, я толькі гэты раман і круціў у галаве. Можа, гэта і ёсць праца майго жыцця.

Колькасць пачварных супадзенняў з рэчаіснасцю выбешвае, разбурае знутры, і разам з гэтым заклікае інстынкт самазахавання казаць гучнае НЕ», ‒ кажа Алег Гарбуз, выканаўца, рэжысёр і рэдактар праекта.

Купалаўцы лічаць, што прадстаўляюць «сапраўды эпічны праект», паведамляе «Наша Нiва». Гэта першая версія рамана Джорджа Оруэла на беларускай мове ў аўдыяфармаце. Пераклад — Сяргея Шупы, галасы — «Купалаўцаў».

Прэм’ера ў трох частках пройдзе цягам трох вечароў: 19, 20 і 21 снежня — на ютуб-канале групы. Пачатак у 19:00.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]