Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Джулі Фішэр: Людзі, якія працуюць у падтрымку Беларусі, сталі для мяне крыніцай вялікага натхненьня

24.12.2021 политика
Джулі Фішэр: Людзі, якія працуюць у падтрымку Беларусі, сталі для мяне крыніцай вялікага натхненьня

Амбасадарка ЗША падвяла вынікі 2021 году.

«Радыё Свабода» зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: што вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м?

Сёньня на гэтае пытаньне адказвае амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

— Я б сказала: магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія так неверагодна цяжка і ўпарта працуюць у падтрымку Беларусі — вось што радавала мяне ў 2021 годзе.

Нягледзячы на ўсе дрэнныя навіны — рэйс Ryanair, мігранцкі крызіс, катаваньні, палітвязьні — пасярод усяго гэтага магчымасьць знаёміцца зь людзьмі якія цяжка і аддана працуюць, а ў некаторых выпадках магчымасьць знаёміцца зь іх сем’ямі, іх дзецьмі былі для мяне крыніцай вялікага натхненьня, калі я займалася гэтымі праблемамі.

Магчымасьць так цесна супрацоўнічаць з Эўропай, асабліва з Брусэлем, пераканацца, што мы думаем аднолькава, што мы падзяляем пачуцьцё салідарнасьці ў непрыманьні таго, што адбываецца ў Менску — усё гэта было для мяне асабліва важным у 2021 годзе. І я б сказала, што хоць сёньня шмат што разьдзяляе людзей у Вашынгтоне, той факт, што Вашынгтон застаецца адзіны ў пытаньні свабоды ў Беларусі, бясспрэчна мяне радуе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]