Калектыў паўстаў у жніўні 2020 году ў адказ на палітычныя падзеі ў Беларусі.
«Вольны хор» арганізаваў онлайн-канцэрт «Калядны падарунак», перадае «Радыё Свабода».
«Вольны хор» паўстаў у жніўні 2020 году ў адказ на палітычныя падзеі ў Беларусі. Удзельнікі калектыву праславіліся нечаканым зьяўленьнем у розных грамадзкіх месцах Менску (мэтро, вакзал, бібліятэка, філярмонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г.д.) і выконвалі кампазыцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.
Удзельнікі харавога калектыву былі змушаныя пакінуць Беларусь празь небясьпеку перасьледу, як і шэраг іншых беларускіх дзеячоў культуры.