Фотарэпартаж.
У ноч на 25 снежня вернікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай канфесій і пратэстанты адзначаюць Свята Божага Нараджэння. Intex-press у гэтую ноч пабывала на святочнай службе ў касцёле Святога Зігмунда.
Дзень 24 снежня ў каталікоў называецца Вігілія, што ў перакладзе з лацінскага азначае «начное чуванне». Цэлы дзень трымаюць строгі пост. Потым, калі ўзыходзіць на небе першая зорка, вернікі збіраюцца ў сямейным коле на постнай вячэры — Куцці.
За сталом яны дзеляцца адзін з адным хлебам, як правіла – гэта аплаткі, якія сабраныя ламаюць і просяць прабачэння за крыўды і віншуюць адзін аднаго са святам. Пазней вернікі ідуць на ўрачыстую імшу ў храм.
Паводле каталіцкіх канонаў, на ёй святары спачатку апрануты ў фіялетавыя адзенні, а потым мяняюць іх на белыя – гэты колер лічыцца сімвалам чысціні і бязгрэшнасці зачацця Хрыста. Напрыканцы службы ў храм выносяць яслі з фігуркай Дзіцятка Езуса.
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
Фото: intex-press.by
04.06.2026
Путин о применении «Орешника»: Ударили по «сараю» в Украине, чтобы посмотреть, как легли блоки