Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Нас не спынілі кулі ды кайданы»

26.12.2021 политика
«Нас не спынілі кулі ды кайданы»

Актывiст «Еўрапейскай Беларусі» Максiма Вiнярскага пiша вершы з-за кратаў.

У новай рэальнасці найлепшыя беларускія творцы змяшчаюць свае новыя творы ў сацыяльных сетках. Іншыя ж — працягваюць пісаць нават у турмах. «Наша Нiва» публiкуе верш актывiста «Еўрапейскай Беларусі» Максiма Вiнярскага.

Каб жыць, нам выпала цікавая часіна.

Калі прыйшоў яшчэ раз час світальны,

Шляхі нас прывялі да скрыжавання,

І кожны мусіць зараз шлях абраць.

Куды пайсці? Чаму жыццё аддаць?

Сябрам? Краіне? Ворагам? Свабодзе?

Таму, хто пры уладзе, мовіць «годзе!»

Альбо, як «раб да веку», прамаўчаць?

Мы разам рушылі да зыркага святла.

Нас не спынілі кулі ды кайданы.

Мы не шкадуем пра свой шлях абраны,

Нават калі не выйдзем з небыцця.

Лістапад 2021. Даслана ў лісце з калоніі «Віцьба»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]