Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Менску разьвіталіся з Адамам Мальдзісам

05.01.2022 общество
У Менску разьвіталіся з Адамам Мальдзісам

Разьвітальную імшу з прафэсарам вёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Разьвітальная імша з прафэсарам Адамам Мальдзісам прайшла ў касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены ў Менску. Яе вёў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мальдзіса пахаваюць на могілках роднай вёскі Задворнікі Астравецкага раёну 5 студзеня, перадае «Радыё Свабода».

Гісторык беларускай літаратуры Адам Мальдзіс памёр 3 студзеня на 90-м годзе жыцьця.

Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук, аўтар унікальных дасьледаваньняў у галіне гісторыі беларускай літаратуры. У 1962–1991 гадах працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. Быў стваральнікам і дырэктарам Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Францішка Скарыны.

Разьвітацца зь беларускім літаратарам і гісторыкам прыйшлі каля 200 чалавек, сярод, іх вядомыя дзеячы беларускай культуры Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, Юры Жыгамонт, Аксана Спрынчан, Язэп Янушкевіч, Валер Мазынскі. Вянкоў ад беларускіх «уладаў» не было.

«Адам Мальдзіс – чалавек заслужаны, прафэсар, якога добра ведае Беларусь. Ведаюць ня толькі літаратары, ня толькі гісторыкі, ня толькі пісьменьнікі, але ведаюць і простыя грамадзяне. Гэта быў грамадзянін нашай краіны і верны сябра каталіцкага касьцёлу, той які фармаваў беларускую культуру, дасьледаваў яе, і той, які заставіў трывалы сьлед на нашай зямлі», – сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2025 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]