Віншаванне са святам Раства Хрыстовага ад архіепіскапа Антонія.
Са святам Раства Хрыстовага віншуе вернікаў праваслаўнай царквы архіепіскап Антоній, Гарадзенскі і Ваўкавыскі, перадае «Рыдаё Рацыя».
Да павагі і любові да бліжніх заклікаў уладыка, а таксама спадзявання на Бога. Ва ўсёй гэтай святочнай пары, чалавеку варта аддаць, тое, чаго просіць у нас Хрыстос – уласныя недасканаласці і грахі. Кажа архіепіскап Антоній:
– Калі чалавек напаўняе сябе Хрыстом, то пустэча знікае. На яе месцы з’яўляецца асэнсаванасць і гармонія з Хрыстом. Мы з чужых адзін адзінаму людзей ператвараемся ў родных і блізкіх, у адну сям’ю – імя гэтай сям’і Царква. Зараз у нас сямейнае свята – нараджэння Бога-Дзіцяці. Добрымі справамі адзначым святыя калядныя дні. Няхай Віфлеемская зорка падкажа нам шлях туды, дзе больш за ўсё патрэбная наша дзейная любоў.
6-га студзеня а 23:45 у Свята-Пакроўскім Саборы Гародні пачнецца ўрачыстая Боская літургія, якую ўзначаліць уладыка.
7-га студзеня, у дзень свята Раства (паводле Юліянскага календара), а 17:00 гадзіне адбудзецца Вялікая павячэрніца, якую таксама ўзначаліць архіепіскап Антоні.