Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Легендарны Пілецкі

03.07.2011 культура
Легендарны Пілецкі Ротмістр Вітольд Пілецкі, выстава пра якога пачалася ў Нацыянальным гістарычным музеі, добраахвотна здаўся ў палон з мэтай апынуцца ў лагеры Асвенцым, дзе ім было арганізавана польскае падполле.

Вітольд Пілецкі належыў да шляхецкага роду герба Ляліва, малой радзімай якога была Навагрудчына. За ўдзел дзеда Вітольда Пілецкага у паўстанні 1863 г. царскія ўлады канфіскавалі амаль усе землі, якія належылі сям’і. Пілецкія былі вымушаны з’ехаць углыб Расіі, у Карэлію. Але далейшы лёс Пілецкага быў цесна звязаны з родным краем: вучыўся ў Вільні ў камерцыйнай вучэльні, пэўны час жыў на Лідчыне, у 1920 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Беларусі.

У жніўні 1939 г. ён паўторна быў мабілізаваны. Змагаўся супраць немцаў у верасні 1939 года, пасля чаго стаў адным са стваральнікаў падпольнай арганізацыі Сакрэтная Польская Армія.

У верасні 1940 г., у час вулічнай аблавы немцаў, ён добраахвотна здаўся ў палон з мэтай апынуцца ў лагеры Асвенцым, дзе ім было арганізавана польскае падполле. У канцы 1943 года Пілецкаму ўдалося уцячы з лагера з двума паплечнікамі. Потым працяг вайны, канспірацыя, Армія Краёва, Варшаўскае паўстанне, разведка, арышт, следства, расстрэл...

Вітольд Пілецкі – постаць легендарная. Ён быў прадстаўніком пакалення, якое марыла пра свабоду і незалежнасць роднай зямлі, мужна змагалася і аддавала сваё жыццё за радзіму, пакалення, выхаванага на традыцыях народных паўстанняў ХІХ ст., сфарміраванага пад заклікам “Бог – Гонар – Бацькаўшчына”.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]