Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дуб, названы ў гонар беларуса, лідзіруе ў галасаванні за Еўрапейскае дрэва года

04.02.2022 общество
Дуб, названы ў гонар беларуса, лідзіруе ў галасаванні за Еўрапейскае дрэва года

Волат-дуб названы ў гонар беларускага паэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

У анлайн-галасаванні лідыруе волат-дуб Дунін, названы так у гонар беларускага паэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Унікальнае дрэва расце ў полі каля вёскі Пшыбудкі гміны Нарэў, што ля Белавежскай пушчы. Узрост волата-дуба ацэньваецца ў 400 год, ахоп ствала дасягае 130 см, а вышыню ён мае каля 5,5 метраў, паведамляе mostmedia.io.

Дуб Дунін набраў ужо амаль 18 тыс галасоў у агульнаеўрапейскім анлайн-конкурсе “Еўрапейскае дрэва года”. Спаборніцтвы паміж дрэвамі 11-ы год запар ладзіць арганізацыя Czech Environmental Partnership Foundation. Пераможца выбіраецца сярод дрэваў не абавязкова самых старых ці самых прыгожых – галоўнае, каб у дрэва была цікавая гісторыя.

Сярод “канкурэнтаў” Дуніна – французскі 300-гадовы каштан, расейскі “дуб Тургенева”, брытанскае нахіленае дрэва і іншыя.

Падляшскі Дунін набраў за тры дні ўтрая больш галасоў, чым яго бліжэйшыя “канкурэнты”. Але галасаванне працягнецца да 28 лютага, таму ўсё можа змяніцца. Прыняць удзел у галасаванні можна тут.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]