Фіналістаў чакаюць падарункі.
Фундацыя «Тутака» з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы абвесціла для беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пачатак аматарскага дэкламатарскага конкурсу для дзяцей, моладзі і дарослых.
Каб узяць удзел у конкурсе, дастаткова запісаць на тэлефон відэаролік з вашай дэкламацыяй вершу па-беларуску і даслаць на пошту [email protected] да 13 лютага ўключна.
Самыя лепшыя выканаўцы вершаў будуць запрошаныя на тэатральную сцэну Беластоку, дзе 21 лютага адбудзецца ўрачысты фінал.
Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а кожнага фіналіста чакае файны падарунак.
Больш падрабязна даведацца пра конкурс можна тут. Усе пытанні можна даслаць на [email protected]
Праект рэалізоўваецца дзякуючы падтрыманню Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы, а таксама пры фінансавай дапамозе гораду Беластоку. Партнёрамі сталі Маршалкоўская ўправа Падляскага ваяводства, аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову «АБ-БА», і Беластоцкі лялечны тэатр.