Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Палучшэ нада была бегаць»

13.02.2022 общество
«Палучшэ нада была бегаць»

Саўка ды Грышка пра «выбачэньні» спартоўцаў.

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра відэа з удзелам беларускіх спартоўцаў, якія выступаюць на Алімпіядзе ў Пэкіне, паведамляе «Радыё Свабода».

Грышка:

Саўка, а ці ты бачыў тыя кадры?

Спартоўцы ў пакаянным жанры

Нібыта просяць прабачэньня,

Даруй мне, гэта проста трэш!

Саўка:

Грышка, а што яшчо цяпер ім дзелаць?

Палучшэ нада была бегаць,

Дык не прыйшлося б ізьвіняцца.

Прасьці мяня, но эта так.

Грышка:

Саўка, ты што, зусім не разумееш,

Што дзікасьць перайшла ўсе межы,

З маразму збудавалі вежы.

Даруй мне, гэта проста трэш!

Саўка:

Грышка, да што б ня выгналі з работы,

Я прапаю любую ноту

І буду дзелаць, што мне скажуць.

Прасьці мяня, но эта так.

Грышка:

Саўка, а што, адмовіцца ня можна?

Ты думаеш, так зробіць кожны

За вельмі рэдкім выключэньнем?

Даруй мне, гэта проста трэш!

Саўка:

Грышка, мы рэфярэндуму наўстрэчу

Ідзём, рассправіў горда плечы,

І серца ў нас гарыт, і печань!

Грышка:

Даруй мне, гэта проста трэш!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]