Толькі ад нас залежыць, як хутка мы ізноў адчуе смак свабоды!
Пра гэта ў Facebook напісаў актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда:
- Сёньня на волю выйшла мужная Натальля Хершэ. Гэта, безумоўна, вельмі добра. Але за кратамі у катавальнях звар'яцелага дыктатара застаюцца тысячы беларусаў, у тым ліку і сотні жанчын. І іх не прыляціць вызваляць амасадар Швейцарыі. Іх павінны вызваліць мы, беларусы!
Якраз сёньня ужо другі свой Дзень народзінаў за кратамі сустракае Сафія Малашэвіч. Дзяўчыне сёньня спаўняецца 20 год. У няволі Сафія амаль паўтары гады, і за гэты час яна паспела неаднаразова прайсці праз здзекі карцарам і ШІЗА. Да няволеньня ў Сафіі было шмат энэргіі святла!
Толькі ад нас залежыць, як хутка Сафія ізноў адчуе смак жыцьця і свабоды! Таму, сябры, рыхтуемся! Вясна блізка, час дзейнічаць!