Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гайнаўцы прайшоў марш польскіх ультраправых з ушанаваньнем забойцы беларусаў

20.02.2022 общество
У Гайнаўцы прайшоў марш польскіх ультраправых з ушанаваньнем забойцы беларусаў

Праціўнікі спрабавалі заблякаваць хаду.

У Гайнаўцы Падляскага ваяводзтва Польшчы прайшоў чарговы марш крайне правых сілаў у гонар «выклятых жаўнераў». Удзельнікі хады, прадстаўнікі польскіх ультраправых арганізацый, як і ў папярэднія гады несьлі плякаты з выявай Рамуальда Райса, псэўданім «Буры». Ён адказны за забойствы мірных жыхароў Беласточчыны ў пасьляваенны час. Ягоны атрад выганяў з дамоў людзей і забіваў іх на падставе беларускай нацыянальнасьці і праваслаўнага веравызнаньня, перадае «Радыё Свабода».

Перад маршам у Гайнаўцы прайшла акцыя «Вечная памяць», падчас якой ушанавалі памяць ахвяр «Бурага». Удзельнікі выставілі зьнічы ў форме лічбы 79, па колькасьці ахвяр карнікаў, прачытаўшы прозьвішчы іх усіх.

У параўнаньні зь мінулым годам, сёлета польскіх ультраправых прыехала ў Гайнаўку меней, але спробам заблякаваць марш перашкодзіла паліцыя, яна адганяла найбольш актыўных праціўнікаў маршу і затрымала некалькі чалавек, затым адпусьціўшы. Супраціў маршу традыцыйна чыняць грамадзяне Польшчы, пераважна левых поглядаў, а таксама этнічныя беларусы, як мясцовыя, так і з дыяспары.

Акцыя супраць маршу адбылася 19 лютага і ў Любліне. Там пратэстоўцы выйшлі з плякатамі «Нацыяналізм гэта не патрыятызм», «Буры не герой» і «Мая Айчына — чалавецтва».

Праціўнікі маршу радыкальных нацыяналістаў не выступаюць агулам супраць усіх змагароў антысавецкага супраціву, якіх у Польшчы называюць «выклятымі жаўнерамі», ім не падабаецца, што сярод іх згадваюць «Бурага», які адказны за забойствы цывільнага насельніцтва, фактычна генацыд.

У 2020 годзе Польская праваслаўная царква ўнесла ахвяр атраду «Бурага» ў сьпіс сьвятых пакутнікаў Падляскай зямлі. Яшчэ ў 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў забойствы, зьдзейсьненыя аддзелам Рамуальда Райса «Бурага» злачынствам з прыкметамі генацыду.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]