Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Пракурор патрабуе 1,5 года турмы журналісту Алегу Грузьдзіловічу

02.03.2022 политика
Пракурор патрабуе 1,5 года турмы журналісту Алегу Грузьдзіловічу

Вырак чакаецца 3 лютага.

Палітвязьня Алега Грузьдзіловіча абвінавачваюць па трох эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту, перадае «Радыё Свабода».

Суд Савецкага раёну Менску 2 сакавіка пачаў разгляд справы былога журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча.

У спрэчках пракурор запатрабаваў прызнаць Алега вінаватым і пакараць яго на 1,5 года зьняволеньня ў калёгіі агульнага рэжыму. Вырак чакаецца 3 лютага а 12.00.

Заля была паўпустая, але ахова не пусьціла шэраг сваякоў і сяброў Алега, сваякоў іншых палітвязьняў.

Дапусьцілі на суд толькі жонку Алега Мар’яну і журналістку расейскага агенцтва «Спутник».

У судзе жонцы забаранілі здымаць, размаўляць з Алегам, нават абмяняцца жэстамі, пасадзілі яе далёка ад шкляной кабінкі для падсудных. Затое дазволілі здымаць журналістцы «Спутника».

«Я далёка сядзела, кепска бачыла Алега. Калі я памахала Алегу, то міліцыянт адразу забараніў нам абменьвацца жэстамі, не дазволіў мне сказаць яму і слова», — расказала Свабодзе Мар’яна ў перапынку суду.

Пацярпелым бокам у справе выступіў «Менсктранс», які заявіў, што Алег нібыта нанёс шкоду ім у трох эпізодах: акцыямі 16 жніўня, 11 і 18 кастрычніка 2020 году, бо ў Менску быў спынены рух.

Прадстаўніца «Менсктрансу» ацаніла страты ад гэтага ў 56 тысяч беларускіх рублёў.

Алег дапыталі аб кожным эпізодзе, пракурор задаваў шмат пытаньняў, дзе ён быў і што рабіў у гэтыя даты, Алег адказаў, што 16 жніўня меў акрэдытацыю МЗС Беларусі ў якасьці карэспандэнта Радыё Свабода і быў у камізэльцы з надпісам «Прэса», а 11 і 18 кастрычніка працаваў як пазаштатны журналіст «Народнай волі», выконваў сваю працу.

Сьведкам выступіў на працэсе рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч, які расказаў суду, што Алег выконваў рэдакцыйнае заданьне, яго ўзялі ў рэдакцыю для асьвятленьня падзеў і ніякіх заўваг да яго ня мелі.

Сярэдзіч таксама пазытыўна ацаніў Алега як журналіста і чалавека, якога ён ведае 40 гадоў. Пасьведчаньне газэты сёньня далучылі да матэрыялаў справы. У ёй ёсьць таксама даведка МЗС Беларусі, што да канца жніўня Алег быў акрэдытаваны. Агулам у справе 2 тамы.

«Алег трымаецца годна, хоць фізычна і стомлены няволяй. Знаходзіць сілы пасьмейвацца і з сумы пазову, і наогул са спробы зрабіць яго ледзь не галоўным па барыкадах», — паведаміў сябра Алега.

Пасьля абеду чакаюцца ўжо судовыя спрэчкі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]