Касцяк мітынгу склалі беларусы з плакатамі «Не вайне!»
У Беластоку прайшоў мітынг салiдарнасцi з Украiнай. Гучаў заклік працягваць аказваць дапамогу Украіне. Гучала «Слава Украіне!», паведамляе «Радыё Рацыя».
Слова з падзякай выказалi грамадзянкі Украіны, які знайшлі дапамогу ў Беластоку.
Пад музыку Чэслава Немана дэманстравалi фоташэраг кадраў з разбураных украінскіх гарадоў і мерапрыемстваў па аказанні дапамогі ўцекачам.
Адбылася хвіліна маўчання ў гонар усіх загінуўшых ва Украіне падчас расейскай агрэсіі.
У цэнтры горада каля помніка Пілсудскаму распачаўся антываенны мітынг «Беласток салідарны з Украінай», прысвечаны 2-му тыдню з дня пачатку агрэсіі Расеі на тэрыторыі Украіны.
Касцяк мітынгу склалі беларусы з плакатамі «Не вайне!» Гучаць гімны Польшчы і Украіны. Слова ўзяў Прэзідэнт Беластоку Тадэвуш Трускаляскі.
25.06.2026
США впервые применили на учениях украинский морской дрон, подорвавший 10 московитских кораблей
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО