Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Вроцлаве адкрылася выстава выбітнага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасэвіча

15.03.2022 культура
У Вроцлаве адкрылася выстава выбітнага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасэвіча

Выстав прысвечана тэме дэпартацыi.

У з 14 па 30 сакавіка ў культурнай прасторы 66P у Вроцлаве можна ўбачыць выставу выбітнага польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасэвіча «Дэпартацыя». Надзвычай актуальная выстава адносіцца да гісторыі грамадстваў, грамадзяне якіх былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку войнаў, этнічных і рэлігійных чыстак або дэпартацый, паведамляе «Радыё Рацыя».

Страта дому заўсёды звязана з траўмай, якая пакіне трывалы след у калектыўнай свядомасці і гістарычнай памяці кожнай пацярпелай групы.

Цяжар вопыту гвалту, страху і шкоды, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, абуджае падсвядомую патрэбу выратаваць дом і яго жыхароў праз вышэйшыя сілы. У жыцці іх сімвалізуюць сакральныя вобразы, легенды, абрады і значэнне колераў. Амаль ва ўсіх культурах свету колер выступае пасярэднікам пры зносінах з бажаством. Паводле майстра, «Дэпартацыя» прапануе паглядзець на сакральнае праз прызму чалавечых размоваў з духоўнай сферай, галоўнымі сэнсамі якой з’яўляецца агульначалавечая патрэба ў бяспецы і ўкараненні.

Лявон Тарасэвіч нарадзіўся 14 сакавіка 1957 года ў вёсцы Валілы на Беласточчыне. Вучыўся ў сярэдняй школе мастацтваў у Супраслі, затым вучыўся жывапісу ў Акадэміі мастацтва ў Варшаве, у майстэрні праф. Тадэвуша Дамініка. Ён лаўрэат шматлікіх ўзнагародаў. Працы Лявона Тарасэвіча знаходзяцца ва ўсіх значных польскіх і многіх замежных калекцыях (Moderna Museet у Стальгольме, National Museum of Contemporary Art в Сеуле, Tufts University Gallery в Бостане). Выстаўляўся ў Стакгольме, Венецыі, Берліне, Нью-Ёрку і Барселоне і многіх іншых. Жыве Лявон у Валілах на Беласточчыне.

Сам Лявон Тарасэвіч ўпэўнены, што тэма дэпартацый заўсёды будзе актуальнай сярод чалавецтва. Паводле яго, супрацьстаяць гэтаму можа толькі баланс супрацльлеглых сілаў і ўзаемныя кампрамісы ў грамадстве:

– Гэта ніколі не скончыцца, бо чалавек homo sapiens з’яўляецца думаючым тыпам жывёлы, і калі толькі з’яўляецца нехта мацнейшы, то ён стараецца падпарадкаваць другіх сабе. Няважна, які гэта будзе прынцып: рэлігійны, палітычны ці этнічны. Гэта будзе заўсёды, і важна тое, каб грамадства мела некалькі сілаў, якія ўзаемна сябе кантралююць, і да гэтага не дазваляюць.

Выставу «Дэпартацыя » можна ўбачыць да 30 красавіка, з аўторка па суботу, з 11.00 да 18.00 па адрасе па адрасе вуліца Księcia Witolda 66.

Источник charter97.org



Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]