Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Канцэрт на траве 2" узначаляць "У нескладовае" і Vinsent

07.07.2011 культура
Канцэрт на траве 2 узначаляць У нескладовае і Vinsent 16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air "Канцэрт на траве". У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты "У нескладовае", Vinsent, The Silicon, Akute.

Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км. ад Мінска і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту "Вольнае паветра". Ідэя "Канцэрта на траве" належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным.

"Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум – гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі", – адзначыў ён.

 

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ

З 18.00 да 23.00

ДЗЕ ЗНАХОДЗІЦЦА

Хутар Шаблі – вёска Малае Запруддзе 29а, Валожынскі раён. Гэта 80 км. ад Мінска ў бок Вільнюса. Арыентыры – вёска Гародзькі, вёска Лоск.

КОШТ КВІТКОЎ

60 тыс. – толькі ўваход (даезд самастойна).
90 тыс. – ўваход + кемпінг на выходныя (даезд самастойна).
120 тыс. – уваход + квіток на аўтобус ад агенцыі "Шаблі".

Дзеці да 12 год пад дагладам бацькоў – бясплатна.
Кемпінг адчыняецца 15 чэрвеня ў 18 гадзін, зачыняецца 17 чэрвеня ў 18 гадзін.

НАБЫЦЬ КВІТКІ

– Мінск, бар "Малако" (пр. Незалежнасці 37а) – запытацца ў бармэна
– Мінск, каса КЗ "Мінск" (вул. Кастрычнічкая 5)
– Мінск, каса ў пераходзе паміж ГУМам і McDonalds
– Мінск, распаўсюднік у пераходзе на пл.Я.Коласа (выхад да Філармоніі)
– Усе рэгіёны – у сістэмах ticketpro.by і kvitki.by

Увага: продаж квіткоў ў касах Мінска і Інтэрнэце спыняецца ў 17 гадзін 15 ліпеня. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі.



Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]