Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы Варшавы пратэставалi каля расейскай амбасады

21.03.2022 политика
Беларусы Варшавы пратэставалi каля расейскай амбасады

Удзельнікі акцыі ў адзін голас асуджаюць краіну-агрэсара Расею і беларускага памагатага – самазванца Лукашэнку.

Каля расейскай амбасады беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю. Галоўная мэта мерапрыемства – асуджэнне расейскай агрэсіі ва Украіне, паведамляе «Радыё Рацыя».

Удзельнікі акцыі ў адзін голас асуджаюць краіну-агрэсара Расею і беларускага памагатага – самазванца Лукашэнку разам з яго васаламі, кажа праваабаронца Наталля Гарачка:

– Гэтая вайна ўжо перарастае ў трэцюю сусветную. Мы павінны яе спыніць.

– Яны там кажуць, што робяць нейкую спецаперацыю супраць вайсковых сілаў Украіны. Гэта ўсё, мы ведаем, хлусня. Мы бачым гэтыя бамбёжкі гарадоў, гэтыя тэрарыстычныя атакі.

Вінаватая ў гэтай вайне, акрамя Расеі і Пуціна, і нашыя прыкарытнікі і чыноўнікі, тая ж самая выбарчая камісія, якая ў 2020 годзе сфальсіфікавала выбары. Калі б мы 2020 годзе скінулі гэтую небеларускую ўладу, то Беларусь не ўдзельнічала б у гэтым.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]