Небаяздольная армія i слабавікі рэжыму не дапамогуць.
Беларускія прапагандыстаў вельмі ўзрушыла віртуальная мапа Беларусі, на якой з бакоў Украіны, Польшчы ды Літвы рухаюцца піктаграмы нацыянальнага гербу «Пагоня» – ды перамалёўваюць «захад сонца над дрыгвою» ў колеры нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцяга, пiша Telegram-канал «Батальён Кастуся Каліноўскага».
Што пачалося! Віртуальныя абаронцы дыктатуры пачалі пагражаць віртуальнай мапе. Крычаць: плян выкрыты! Беларусы зьбіраюцца адваяваць у хунты сваю зямлю…
Адказваем: так, менавіта так выглядае наш плян. Толькі адбывацца гэта ўсё будзе не на віртуальнай мапе, таму вашыя віртуальныя здольнасьці – як і віртуальная падтрымка рэжыму між беларусамі, у якую вам хочацца верыць – не дапамогуць. Як не дапаможа Вам небаяздольная армія ды вашыя слабавікі, што ў стане змагацца толькі з віртуальнымі экстрэмістамі, жанчынамі ды дзецьмі.
Да сустрэчы ў Беларусі!