Адпяванне адбылося ў царкве Еўфрасінні Полацкай ў Саўт-Рывэры.
У апошні шлях правялі беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, гісторыка і палітолага Янку Запрудніка (1926-2022), перадае «Радыё Рацыя».
Адпяванне адбылося ў царкве Еўфрасінні Полацкай ў Саўт-Рывэры.
На развітанні прысутнічалі паплечнікі па беларускіх справах, вядомыя дзеячы беларуская дыяспары ў ЗША, прадстаўнікі старой эміграцыі, а таксама новай хвалі эміграцыі, і сябры.
Пахавалі Янку Запрудніка на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку.