Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускамоўны садок у Беластоку ўрачыста праводзіў навучальны год

01.06.2022 общество
Беларускамоўны садок у Беластоку ўрачыста праводзіў навучальны год

Фотафакт.

У дзіцячым садку з беларускай мовай навучання №14 Беластока прайшоў дзіцячы фэст на завяршэнне навучальнага году, паведамляе «Радыё Рацыя».

Уражаннямі падзялілася маці адной з выхаванак садка, якія нядаўна пераехалі з Беларусі, спадарыня Кацярына:

– Гэта свята вельмі важнае для дзяцей і для бацькоў. Бацькі могуць разам пабавіцца з дзецьмі, такое свята аб’ядноўвае. Канешне ў Беларусі такога не было. Нават калі дзеці рыхтавалі нейкія выступы, то гэта было не тое, гэта было не так шчыра. Толькі ў Польшчы старэйшая пачала вывучаць беларускую мову.

Паводле дырэктаркі садка № 14 Люцыі Неміровіч, беластоцкая ўстанова з 1995 года выпускае як мінімум дзве групы дзетак штогод. Садок валодае ўсім неабходным выхаваўча-метадычным матэрыялам для вывучэння беларускай мовы і гатовы прымаць дзяцей з Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]