Перамены непазбежныя.
Змены палітычнага рэжыму ў Беларусі не за гарамі, – упэўнены палітвязень Мікалай Статкевіч.
З гэтым прагнозам згодна і яго жонка Марына Адамовіч, якой нядаўна ўдалося сустрэцца з Мікалаем, паведамляе racyja.com.
– Смяротна напужаныя, спрабуюць утрымаць уладу любым спосабам. І для мяне абсалютна відавочна, што для гэтага гістарычнага часу ў іх няма. Як бы не было і якім бы спосабам не ажыццявіліся перамены, але яны непазбежныя.
Мікалай Статкевіч асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму па артыкуле “Арганізацыя масавых беспарадкаў”. Ён просіць падтрымліваць усіх, хто ахвяраваў сваёй свабодай дзеля будучыні Беларусі.