У гэтым годзе каталіцкі фэст пройдзе 1-2 ліпеня.
1 ліпеня, пятніца
14.00—17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў,
18.00 — святая Імша,
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы,
20.30 — Марыйныя Нешпары,
21.00 — Крыжовы шлях,
23.30 — Працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай,
24.00 — святая Імша.
2 ліпеня, субота
2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта,
7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
9.00 — Фацімскі ружанец,
10.00 — выступы і прэзентацыі (рада па справах сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выдавецтва «Pro Christo» і рэдакцыі каталіцкіх СМІ, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas),
11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія.
На працягу ўсяго фэсту цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай будзе даступны для ўшанавання вернікамі.
У праграме магчымыя змены, пра якія будзе дадаткова паведамлена на партале catholic.by.
Нагадаем, што ў мінулдым годзе ў Будславе здарыўся пажар і цяпер ідзе аднаўленне касцёла.