Вядомы тэлежурналіст упэўнены, што беларусам давядзецца шмат часу і сілаў выдаткаваць на тое, каб выправіць памылкі Лукашэнкі ды ягонага рэжыму.
«Лукашэнка ўнікальны толькі сваёй бессаромнасцю, маною, Лукашэнка ўнікальны толькі тым, што ідзе па галовах людзей. Цяжка было сярод беларусаў знайсці такога дэманічнага чалавека, цяжка было знайсці сярод беларусаў чалавека настолькі жорсткага, настолькі беспрынцыповага, як Лукашэнка», – гаворыць Павел Шарамет.
«Гэта праклён беларусаў на мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў. Ён скраў у нас будучыню і перспектывы стаць чальцом сям'і цывілізаваных дзяржаваў».
Журналіст нагадвае, што да прыходу Лукашэнкі да ўлады Беларусь мела большая шансы на інтэграцыю ў Еўропу – і эканамічную і палітычную. «17 гадоў кіравання Лукашэнкі – гэта час страчаных магчымасцяў. Гэта скрадзеныя ў нас 17 гадоў, – гаворыць Павел Шарамет. – Не заслуга Лукашэнкі ў тым, што пры канцы лёту Савецкага Саюзу запас эканамічнай ды прамысловай магутнасці Беларусі быў такім высокім, што дазволіў жыць, нічога не змяняючы, 20 гадоў пасля распаду СССР. Віна Лукашэнкі ў тым, што той магутны эканамічны патэнцыял, што ў нас быў, Беларусь згубіла і пераўтварацца з развітай прамысловай еўрапейскай краіны ў адсталую сельскагаспадарчую ўскраіну – альбо Расейскай імперыі, альбо Еўропы».
Павел Шарамет называе сённяшнюю Беларусь краінаю згубленых магчымасцяў. «Мы маглі б жыць лепш, цікавей, свабодней. А жывем як зацкаваныя, запалоханыя, забітыя людзі», – заявіў Павел Шарамет у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».